Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Навіны за 1 кастрычніка 2008

Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы

­З 1 кастрычніка стартавала агульнабеларуская кампанія «Будзьма!», ініцыятарамі якой выступілі шэраг недзяржаўных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў, што займаюцца прамоцыяй беларускай культуры, традыцый і мовы.

Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет

Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тыс. бел. руб (415 даляраў) ягонага брата Івана. Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты Маладога Фронту Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.

Кандыдата ў дэпутаты ад БНФ забралі ў войска ў дзень «выбараў»

Дэмакратычнаму кандыдату Віталю Каратышу не далі магчымасці дачакацца вынікаў галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13. Вайсковец тэрміновай службы для ўдзелу ў выбарах атрымаў адпачынак і павінен быў вярнуцца ў частку ў панядзелак, але раніцай у нядзелю Каратыша выклікалі ў ваенкамат і адправілі ў войска.

Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету з запісам Дня Волі

­Беларуская міліцыя да гэтага часу не вярнула відэакасету з запісам вулічнай дэманстрацыі ў Мінску з нагоды Дня Волі, адабраную сёлета 25 сакавіка ў акрэдытаванай здымачнай групы Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі (LRT). Беларускі бок ніяк не адрэагаваў і на афіцыйнае патрабаванне кіраўніцтва LRT кампенсаваць выдаткі на рамонт відэакамеры, зламанай у момант затрымання журналістаў LRT Руты Рыбачаўскене і Ёнаса Грышконіса.

Цуды ў скрынках у Слоніме

Паважанаму ў сваім горадзе доктару Івану Шэгу (БНФ) пратаколы даюць больш за 30% галасоў. Дзіва ў іншым: на адзіным участку ў горадзе, дзе ў камісію змог патрапіць прадстаўнік Шэгі, апазыцыянэр атрымаў перамогу. А вось на ўсіх астатніх — старшыня райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк.

Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму

Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспектаклю «Тутэйшыя», знятага на замову тэлеканалу «Белсат».

ЗША могуць адмяніць санкцыі ў дачыненні беларускіх прадпрыемстваў

У бліжэйшы час ЗША могуць адмяніць санкцыі ў адносінах некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Такое меркаванне выказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.

У дамы састарэлых – чэргі

Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі сёньня дзейнічаюць 22 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў. Там жывуць больш як 5 тысяч чалавек.

На "Белвесьце" – масавы выхад з афіцыйнага прафсаюзу

Прычынай стала незадавальненьне працоўных, зь якіх адміністрацыя прадпрыемства спрабуе спагнаць грошы за нястачу.

Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам

Учора ў Рэчыцкім раённым судзе распачаты папярэдні разгляд пазову незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму. Апошні адмовіўся паставіць на ўлік створаную тут раённую прафсаюзную суполку.

Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання

Сёння, 1 кастрычніка, бабруйскаму грамадскаму актывісту Аляксандру Чыгіру давядзецца адправіцца ў ІЧУ (ізалятар часовага ўтрымання), каб адбыць вынесенае судом пакаранне – 10 сутак арышту.

Назіральнікі ў Светлагорску: выбары нельга лічыць дэмакратычнымі

Мясцовыя незалежныя назіральнікі зрабілі выснову, што ў Светлагорскай выбарчай акрузе выбары ў Палату прадстаўнікоў не былі свабоднымі і дэмакратычнымі.

Жлобінскія назіральнікі не прызналі прайшоўшыя выбары дэмакратычнымі

Выбары ў Жлобінскай выбарчай акрузе не былі дэмакратычнымі і свабоднымі – такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі.

rating all.by Яндекс цитирования