Навіны за 8 кастрычніка 2008
На кожнае прадпрыемства будзе прыстаўлены супрацоўнік КДБ
Дзяржава мае намер сур'езна ўзяцца за ўзмацненне мерапрыемстваў па абароне сваіх сакрэтаў. Ужо да снежня цяперашняга года ўсе дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па ўзгадненні з КДБ павінныя вызначыць спіс кіраўнікоў і спецыялістаў, якія ў абавязковым парадку будуць падвышаць кваліфікацыю або праходзіць перападрыхтоўку па пытаннях забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў.
Пракуратура пасылае журналістаў у КДБ
Адказ на чарговае патрабаванне вярнуць адабраную падчас сакавіцкага ператрусу маёмасць атрымаў днямі з пракуратуры Мінска сябра БАЖ з Баранавічаў Аляксей Белы.
За паўгода ў Гомелі збілі трох замежных студэнтаў
Каб абараніць індусаў ад кулакоў і гузакоў, БРСМ гатовы правесці іх з вучобы дадому.
Старшыня АБСЕ сустрэўся з лідэрамі апазіцыі
7 кастрычніка увечары адбылася сустрэча дзейнага старшыні АБСЕ, міністра замежных справаў Фінляндыі Аляксандра Стуба з кіраўнікамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці
Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у лісце да генпракурора выказвае абурэнне пасіўнасцю пракуратуры ў справе абароны гісторыка-культурнай спадчыны.
Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату
Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падпісаў пастанову, якая фактычна вяртае супрацоўнікам органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў МУС страчаныя летась ільготы. Гаворка вядзецца аб бясплатным праездзе ва ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарта грамадскага карыстання.
«Белсаюздрук» адмовіўся распаўсюджваць «Нашу Ніву»
Рэспубліканскае прадпрыемства «Белсаюздрук» у чарговы раз адмовілася распаўсюджваць праз сваю гандлёвую сетку недзяржаўную газету «Наша Ніва».
У Беларусь не пусцілі віцэ-старшыню Парламенцкай асамблеі савета Еўропы
Віцэ-старшыні Парламенцкай асамблеі савета Еўропы і віцэ-спікеру эстонскага парламента Крыйсціне Оюланд адмовілі ў выдачы беларускай візы.
Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь
Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.
Галіна Сямдзянава: «Нам удалося даказаць, што мы мелі факты грубага парушэння выбарчага заканадаўства на ўсіх этапах»
Насамрэч, нашыя кандыдаты, якія засталіся ўдзельнічаць у выбарах, у першы ж дзень падалі заявы на непрызнанне сапраўднасці выбараў. Па звестках ЦВК іх было 24. Але падчас абмеркавання мы высветлілі, што сапраўды такія скаргі накіравалі як мінімум 35 чалавек.








