Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Навіны за 23 кастрычніка 2008

А.Мілінкевіч пойдзе ў Мінюст чацьвёрты раз

У Магілёве сёньня адбыўся чарговы ўстаноўчы сход грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду”.

Прадпрымальнік супраць дзяржаўнай газэты

Суд горада Баранавічы 23 кастрычніка разглядаў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму «Наш край».

Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні

20 кастрычніка рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» Мікалай Аляксандраў быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэнні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян», які днямі будзе накіраваны для разгляду ў суд.

З «Борисовских новостей» патрабуюць 15 тысяч долараў за маральную шкоду

Рэдакцыя газеты «Борисовские новости» атрымала зыск у суд ад рэдактаркі мясцовай газет¬ы «Адзінства», заснавальнікам якой з’яўляецца Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт. Рэдактарка «Адзінства» Вера Пратасевіч палічыла, што ў артыкуле «Предвыборная стряпня или очередная ложь», надрукаваным у «Борисовских новостях», былі закранутыя яе гонар і годнасць.

Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць

У Эўрапейскага зьвязу пакуль няма плянаў пачаць перамовы зь беларускім бокам адносна зьмяншэньня кошту шэнгенскіх візаў. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Хавіера Саляны.

Суды над апазыцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты працягваюцца

У сераду Ельскі раённы суд завочна аштрафаваў актывіста АГП, назіральніка Дзяніса Рабянка быццам бы за парушэньне заканадаўства аб выбарах на 500 даляраў. Сёньня ў Баранавічах адбудзецца судовы працэс паводле пазову былога кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці. У чаканьні суду былы віцебскі міліцыянт Андрэй Левінаў.

rating all.by Яндекс цитирования