Навіны за 15 чэрвеня 2009
Алесь Бяляцкі: "Палітзняволеныя ў Беларусі застаюцца па–ранейшаму"
Каментуючы прысуд па крымінальнай справе, які быў абвешчаны 15 чэрвеня аднаму з фігурантаў “Справы14-ці” Максіму Дашуку (год і тры месяцы абмежаваньня волі без змяшчэньня ва ўстановы адкрытага тыпу) кіраўнік ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі паведаміў наступнае:
Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства
Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак, сябраў БАЖ Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.
Максім Дашук асуджаны да году і трох месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову
У судзе Маскоўскага раёну Менску суддзя Кузняцова абвясціла прысуд Максіму Дашуку: адзін год і тры месяцы забмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу, гэтак званая "хатняя хімія".
Двум фігурантам “справы 14-ці” зьмякчылі рэжым
Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў прапановы супрацоўнікаў міліцыі аб зьмякчэньні ўмоваў адбыцьця пакараньня Алесю Стральцову і Алесю Чарнышову.
Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў з нагоды нерэгістрацыі “Нашай Вясны”
Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў (OMCT), выступіла з заявай з нагоды адмовы ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Адпаведны зварот адрасаваны Прэзідэнту Бларусі Аляксандру Лукашэнку, Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміру Макею, Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу, Міністру юстыцыі Віктару Галаванаву, Старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валянціну Сукалу. Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед праваабарончай арганізацыі і даць магчымасць яе заснавальнікам бесперашкодна ажццяўляць сваю дзейнасць у краіне.
Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства
Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.







