Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ
Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.
Сведка і пацярпелы як удзельнікі крымінальнага працэсу
Задачай дадзенага матэрыяла з 'яўляецца азнаямленне з правамі і абавязкамі сведкі і пацярпелага згодна з дзеючым Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. У дадзеным раздзеле таксама ўтрымліваюцца парады, якім чынам пазбегнуць непрыемнасцяў, звязаных з прыцягненнем Вас у якасці сведкі па ўзбуджанай органамі следства крымінальнай справе.
Прававое палажэнне падазраваных і абвінавачваных у крымінальным працэсе
Падрабязныя парады праваабаронцаў для ўсіх этапаў крымінальнага працэсу
Абарона сваіх правоў у адміністратыўным працэсе
Адміністратыўная адказнасць - адзін з найбольш распаўсюджаных відаў юрыдычнай адказнасці. Але не заўсёды адміністратыўная справа вырашаецца лёгка і бяскрыўдна. У адміністратыўным працэсе прадугледжаныя такія жорсткія меры ўздзеяння, як затрыманне, затрыманне да суда, адміністратыўны арышт, адміністратыўныя штрафы. Гэта трэба мець на ўвазе актывістам грамадскіх і палітычных арганізацыяў, паколькі ў нашай краіне прыцягненьне да адміністратыўнай адказнасці ўсё часцей робіцца сродкам палітычнага пераследу з боку ўладаў у адносінах да асобаў, што бяруць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.







