Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску.

29.06.2007. Тэгі: спецслужбы, перасьлед, моладзевы актывіст.
Крыніца: Радыё «Свабода».

28 чэрвеня сябра Пінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Бадзевіч паведаміў нашаму радыё, што за ім сочаць невядомыя ў цывільным. Са словаў актывіста, напярэдадні яму тэлефанавалі з КДБ і прапаноўвалі прыйсьці на гутарку. А яшчэ раней, кажа юнак, супрацоўнікі спэцслужбы наведвалі прадпрыемства, дзе ён працуе, пагражалі звальненьнем.

Ужо некалькі дзён сябры Партыі БНФ і арганізацыі “Моладзь БНФ” працуюць валянтэрамі ў Пінску на могілках па вуліцы Спакойная.

За парадак на магіле Скірмунта — міліцэйскі перасьлед

Старшыня суполкі БНФ Аляксандар Рамановіч паведамляе, што нават тут за імі віжуюць:

“Мы хадзілі на магілу Скірмунта. І ўжо пасьля таго, як разьвесілі вянкі, нас спыніла міліцэйская аўтамашына. Выйшаў лейтэнант міліцыі. Ён сказаў, што ў суседняй вёсцы невядомыя скралі ровар. Мы нібыта падазраваныя ў гэтым. І што яму трэба перапісаць усе нашы прозьвішчы”.

А вось што заяўляе пра перасьлед з боку КДБ Зьміцер Бадзевіч:

“Тэлефануюць, прапануюць сустрэцца. Нібыта гэта ў маіх інтарэсах, каб прыйсьці да іх. Я ня ведаю, у чым мая зацікаўленасьць у КДБ. Было й такое, што выклікалі на працу — нібыта за палітычную дзейнасьць. Дырэктар кажа, што патрабавалі звольніць. Але ён рабіць гэтага не жадае”.

Моладзевага актывіста змушаюць адмовіцца ад дзёньнікаў у інтэрнэце

Праблемы цяпер і ў вучня 11-й клясы Пінскай сярэдняй школы Зьмітра Кісяля. Падчас канцэрту ў Дзень моладзі ў Пінску ён раздаваў значкі і стужкі “За Свабоду”. Віншавалі людзей са сьвятам. Пасьля гэтага ў гарвыканкам выклікалі дырэктара школы.

Цяпер Зьміцер гаворыць пра перасьлед:

“Яны вымушаюць, каб я зьнішчыў усе свае артыкулы і свой асабісты дзёньнік у інтэрнэце. І перастаў трымаць сувязь з рэдакцыяй нашай пінскай незалежнай газэты “Мясцовы час”. За вучобу яны пад мяне падкапацца ня могуць — усё добра. Таму толькі так душаць”.

На Берасьцейшчыне сёлета пакараныя ўладай амаль сто маладых апазыцыянэраў

На Берасьцейшчыне сёлета больш як сто маладых сябраў апазыцыі прыцягнутыя ўладай да адміністрацыйнай адказнасьці.

Падставы тлумачыць праваабаронца Ўладзімер Вялічкін:

“Калі ўвялі кантрактную сыстэму, то старэйшае пакаленьне апынулася пад вялікім прэсінгам. Улады з гэтага боку пагрозу прыбралі. Каб зьбіць хвалю моладзевага пратэсту, дзейнічаюць інакш. Для іх трэба, каб малады чалавек ня ўдзельнічаў у дэманстрацыях, мітынгах, раздаваў улёткі. Для іх лепш, каб ён гарэлку піў, няхай коле наркотыкі. Пра якое разьвіцьцё асобы можна ў такой краіне гаварыць?!”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования