Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»


Беларусь у чарговы раз не выканала рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН

06.07.2007. Тэгі: звароты, суды, адміністратыўная справа.

Віцебскі  праваабаронца і грамадзкі актывіст Леанід Сьвецік атрымаў ліст з Камітэту па правам чалавека ААН (КПЧ, далей у тэксце – Камітэт), у якім  зазначана, што ў сакавіку  2007 году падчас правядзеньня 89 сесіі Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў адказ з боку беларускай дзяржавы па справе 927/2000 Леаніда Сьвеціка і зрабіў высновы, што Беларусь праігнаравала рашэньне Камітэту па правах чалавека, прынятае ў 2004 годзе на 81 сесіі.

Справа тычылася падзеяў 1999 году, калі Леанід Сьвецік быў пакараны Крычаўскім раённым судом (судзьдзя Окань В.І.) штрафам за публічны заклік да байкатаваньня мясцовых  выбараў, апублікаваны ў газеце “Народная воля” за 24.03.99 г. Пры гэтым падчас судовага разгляду на сп. Сьвеціка аказваўся псіхалагічны ціск. Абласны і Вярхоўны суды падцьвердзілі пастанову Крычаўскага раённага суду, і адмовілі праваабаронцу ў адмене вынесенага пакараньня, а Канстытуцыйны суд адказаў, што гэтае пытаньне знаходзіцца за межамі ягонай кампетэнцыі.

Камісія па правам чалавека ААН, куды зьвярнуўся Леанід Сьвецік 2 студзеня 2001 году, разгледзела зварот ў сьвятле інфармацыі, прадстаўленай двума бакамі, і вынесла абсалютна супрацьлеглае рашэньне: факты сьведчаць пра парушэньне арт. 19  § 2 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Камісія прыйшла да высновы, што запалохваньне і прымусу ў закліку да выбарўчыкаў не было, а быў заклік да байкатаваньня выбараў. А паколькі ў беларусі галасаваньне не зьяўляецца абавязковым, то падпісаная аўтарам дэкларацыя не пазбаўляла выбаршчыкаў магчымасьці свабодна вырашаць, ці ўдзельнічаць ім ў выбарах. У сувязі з гэтым, Камітэт лічыць, што былі парушаныя правы аўтара, таму рэкамендаваў боку дзяржавы аказаць эфектыўную кампенсацыю Леаніду Сьвеціку.    

Нягледзячы на тое, што беларуская дзяржава не выканала рашэньне міжнароднага органа, Камітэт па правам чалавека ААН лічыць, што дыялог з Беларусьсю па справе праваабаронцы Сьвеціка будзе працягнуты.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования