Сьвяткаваньне юбілею Янкі Купалы каштавала віцебскаму апазіцыянеру штрафу ў 10 базавых велічыняў
08.07.2007.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, Хамайда.
У суботу,7 ліпеня, Барыс Хамайда ў Віцебску выйшаў на вуліцу, каб адзначыць юбілей беларускага песьняра Янкі Купалы. У руках ён трымаў свежы нумар “Нашай нівы” з партрэтам Купалы і самаробны плакат. Гэта паслужыла падставай для яго затрыманьня. У той жа дзень у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска ён быў пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічыняў за ўдзел ў недазволеным пікетаваньні.
Нагадаем, што напярэдадні ў пятніцу да Хамайды падыйшлі міліцыянты і адвезьлі ў Чыгуначны РАУС. Пасля прафілактычнай гутаркі праз паўгадзіны Хамайду адпусьцілі, папярэдзіўшы, каб яго на вуліцах горада больш не бачылі. Прычыну растлумачылі досыць проста: “Вы самі ведаеце чаму”. Справа ў тым, што на адкрыцьцё “Славянскага базару” плануе прыбыць кіраўнік дзяржавы. Таму мясцовая міліцыя і нервуецца.
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
20.11.2008 Справа "Новага Жыцця" адкладзена
19.11.2008 Ці вернуць пратэстантам будынак?
18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








