Пракуратура выявіла парушэньні правоў асуджаных
09.07.2007.
Тэгі: пракуратура, злоўжываньні, правы асуджаных.
Крыніца: Радыё «Свабода».
У часе праверак пракуратурай Берасьцейскай вобласьці ў папраўчых калёніях і ізалятарах часовага ўтрыманьня у Баранавіцкім раёне былі выяўленыя шматлікія факты, калі кіраўнікі прадпрыемстваў скасоўвалі працоўныя дамовы з асуджанымі на папраўчыя работы, не папярэдзіўшы пра гэта адміністрацыю папраўчых установаў. Акрамя таго, нясвоечасова пералічаліся грошы, якія зараблялі асуджаныя.
Выпадкі фінансавых злоўжываньняў назіраліся і ў Івацэвіцкім раёне. Так, выкрыты факт, калі з дазволу бухгальтара папраўчай калёніі № 22 пакараныя пазбаўленьнем волі асобы не атрымлівалі ў тэрмін грашовых пераводаў на сваё імя, паведамляе “Радыё Свабода”.
Паводле зьвестак пракуратуры, таксама выяўлены факты, калі парушаліся прававыя нормы што да мэдычна-санітарнага забесьпячэньня асобаў, якія знаходзяцца за кратамі.
Навіны па тэме
14.11.2008 А судзьдзі хто?
13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”
10.11.2008 Пераслед клецкага актывіста Яўгена Мікуліча
10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








