Арганізатараў бардаўскага канцэрту ў Гомелі могуць аштрафаваць
10.07.2007.
Тэгі: перасьлед, культура, штрафы.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
23 чэрвеня адбыўся выступ цэлага шэрагу знакамітых бардаў – Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі, Змітра Вінаградава і пачаткоўца Яўгена Валошына. Пасля гэтага арганізатараў мерапрыемства Ларысу Шчыракову ды Змітра Жалезнічэнку выклікалі ў абласную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
Па версіі падаткавікоў нехта з гледачоў канцэрта нібыта бачыў на месцы нейкую скрынку, у якую паклаў пяць тысячаў беларускіх рублёў, а вось чэк гэтаму чалавеку не выдалі. Нібыта той абурыўся і напісаў заяву ў падатковую інспекцыю. Прычым такіх заяваў, па словах падаткавікоў, паступіла ажно тры.
Ларыса Шчыракова і Зміцер Жалезнічэнка далі свае тлумачэнні. У панядзелак, 9 ліпеня, іх зноў выклікалі ў падатковую інспекцыю. Спадар Леўшуноў, кіраўнік аддзела аператыўна-рэйдавай службы, перадаў ім копіі акту праверкі. Шчыракову і Жалезнічэнку абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу, то бок у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Матэрыялы перададзены ў суд. Арганізатарам бардаўскай імпрэзы пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Навіны па тэме
09.01.2009 У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
08.01.2009 Супрацоўнікі КДБ аказваюць ціск на актывістаў, якія выступаюць супраць АЭС
30.12.2008 Расстраляная літаратура
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








