У справе Кастуся Лукашова суд абвясьціў перапынак да 25 ліпеня.
11.07.2007.
Тэгі: суды, крымінальная справа.
Сёньня ў 11-30 павінен быў быць абвешчаны прысуд па справе актывіста Кастуся Лукашова.
Нагадаем, што ўчора дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў пакараць грамадскага актывіста двумя гадамі ўмоўнага зьняволеньня.
Аднак, як стала вядома ПЦ “Вясна”, напачатку судовае паседжаньне было адкладзенае на гадзіну. Гэта было зьвязанае з тым, што пракурор заявіў хадайніцтва каб выклікаць у суд яшчэ аднаго сьведку - супрацоўніка службы аховы правапарадку Міхаіла Грыба, які, нібыта, можа прадставіць дадатковыя зьвесткі па справе. Аднак за гадзіну адшукаць яго не ўдалося, таму, паколькі пракурор настойваў на сваім хадайніцтве, прынята рашэньне аб пераносе разгляду справы на 25 ліпеня.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
24.12.2008 Суд па справе царквы "Новае жыццё" зноў перанесены
22.12.2008 У суд па годнасьць
19.12.2008 Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








