“СУПОЛЬНАСЬЦЬ” ХОЧУЦЬ ЗЬЛІКВІДАВАЦЬ
11.07.2007.
Тэгі: суды, грамадскія арганізацыі, забарона.
Пэрспэктыва закрыцьця навісла над чарговай пакуль яшчэ зарэгістраванай дэмакратычнай грамадзкай арганізацыяй – Менскім гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтар Супольнасьць”. Суд прызначаны на пятніцу, 13 ліпеня.
Старшыня Рады арганізацыі Сяргей Мацкевіч атрымаў з Менскага гарадзкога суду копію іскавай заявы гарадзкога ўпраўленьня юстыцыі, якое патрабуе прыняць рашэньне аб ліквідацыі “Цэнтру Супольнасьць”. Паводле начальніка ўпраўленьня юстыцыі Мікалая Зялёнкі, які падпісаў заяву, арганізацыя не адказвала на лісты й папярэджаньні, мела ў складзе Рады чалавека, не прапісанага ў Менску, і “на протяжении длительного времени ... осуществляет действия, связанные с участием в деятельности незарегистрированных общественных организаций – Ассамблея неправительственных демократических организаций”.
Сяргей Мацкевіч лічыць: “Сапраўдным матывам ёсьць не фармальная адсутнасьць адказаў на лісты, якія мы папраўдзе не атрымлівалі, а кірунак на ліквідацыю ўсіх дэмакратычных арганізацыяў і ціск супраць іхных актывістаў. Але мы будзем пярэчыць закрыцьцю нашай арганізацыі”.
“Цэнтар Супольнасьць” заснаваны ў 1995 годзе з мэтаю спрыяць разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў нашай краіне. Сярод заснавальнікаў – такія грамадзка-культурныя й палітычныя дзеячы, як Вінцук Вячорка, Алесь Бяляцкі, Генадзь Сагановіч і іншыя. Арганізацыя правяла мноства асьветных, навуковых, маладзёвых, культурніцкіх праграмаў, а таксама ўдзельнічала ў вылучэньні назіральнікаў падчас выбарчых кампаніяў.
Навіны па тэме
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР
29.12.2008 Маніторынг выкананьня ўладамі прапановаў еўрапейскіх структкраў у сьферы нармалізацыі стану НДА
26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








