Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Віцебскія кэдэбоўцы апекуюць скауцкага актывіста Аляксея Дазорцава

19.07.2007. Тэгі: вярбоўка, моладзевы актывіст, КДБ.

Супрацоўнікі УКДБ па Віцебскай вобласці напрацягу амаль паўгода спрабуюць наладзіць “даверлівыя адносіны” з мясцовым каардынатарам грамадскай арганізацыіХрысціянскае сяброўства дарослых і маладых, актывістам скаутскага руху на Беларусі Аляксеем Дазорцавым.

Спецслужбоўцы неаднаразова прапаноўвалі Дазорцаву інфармаваць іх аб дзейнасьці гэтай арганізацыі, пры гэтым наведвалі яго на працоўным месцы, спрабавалі нават блякаваць інфармацыю на кампутары каардынатара. Гэтыя спробы завяршыліся тым, што Аляксей фактычна страціў месца працы ў Доме творчасці моладзі. Уладкаваўшыся затым ў камерцыйнай фірме, ён ізноў адчуў пільныя клопаты пра сябе з боку КДБ, якія праяўляліся ў перыядычных размовах па тэлефоне.

А літаральна ўчора, 18 ліпеня, Дазорцаву ізноў патэлефанавалі. Нехта Мікалай Серабракоў настойліва запрашаў тэрмінова сустрэцца. На пярэчаньне Аляксея, які прапанаваў выклікаць яго позвай, супрацоўнік КДБ заявіў, што гэта не крымінальная справа, і таму позвы ня будзе, а паразмаўляць неабходна. Сустрэча павінна адбыцца сёньня.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, нядаўна Дазорцаў выказаў намер працягнуць вучобу па праграме Каліноўскага. Магчыма, што гэтая інфармацыя стала вядомая мясцовым чэкістам, і яны актывізавалі свае спробы завербаваць актывіста.


Увогуле, па інфармацыі праваабаронцаў, КДБ і зараз працягвае актыўна выклікаць на размовы многіх студэнтаў, што навучаюцца па праграме Каліноўскага. Толькі за апошні тыдзень такія выпадкі зафіксаваны ў Менску, Баранавічах, Рэчыцы ды іншых мясьцінах. Справа ў тым, што са с
тудэнтамі, якія зараз вярнуліся дадому на вакацыі, вельмі лёгка ўстанавіць кантакт і атрымаць шанц змусіць іх да супрацы.

У той час, калі супрацоўнікі гэтага сілавога ведамства самі павінны адмывацца ад усіх нядаўніх скандалаў, яны не пакідаюць спробаў або сабраць як мага болей інфармацыі пра студэнтаў-каліноўцаў, або дыскрэдытаваць іх любымі, нават супрацьзаконнымі сродкамі.

У той жа час за мяжой атрымліваюць адукацыю дзеткі некаторых відных беларусаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Да іх супрацоўнікі КДБ чамусьці інтарэсу не праяўляюць

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования