Пераслед моладзевых актывістаў напярэдадні Дня абвяшчэньня Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі 27 ліпеня
26.07.2007.
Тэгі: суды, Малады Фронт, адміністратыўная справа, затрыманьні.
23.07. 2007.
Алег Корбан, сябра “Маладога фронту” затрыманы асобамі ў цывільным па падазрэньні ў крадзяжы мабільнага тэлефона. Корбана даставілі ў апорны пункт міліцыі і пасля ўстанаўленьня асобы адпусцілі без складаньня пратакола.
24.07.2007
Суд Фрунзенскага раёну
Павел Севярынец - 15 сутак за распаўсюджванне ўлётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазіцыі, прымеркаваных да Дня Незалежнасці 27 ліпеня.
Аляксей Шэін – 15 сутак за распаўсюд улётак з заклікам прыняць удзел у мерапрыемствах апазыцыі, прымеркаваных да Дня незалежнасьці 27 ліпеня.
Суд Савецкага раёну
Сяргей Клюеў -10 сутак па арт. 23.34 КаАП РБ (распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу у несанкцыянаваным мерапрыемстве, што прыроўніваецца да ўдзелу ў такім мерапрыемстве).
Сяргей Малахаў, затрыманы разам з Сяргеем Клюевым, адпушчаны, паколькі непаўнагадовы ( дакладнай інфармацыі пакуль няма)
Кацярына Cухардзінава - 30 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Марыя Серая – 20 базавых велічынь па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Затрымана за расклейваньне налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Суд Цэнтральнага раёну
Валянцін Сакалоўскі - 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (“дробнае хуліганства”). Быў затрыманы напярэдадні ўвечары на вуліцы міліцыянтамі ў цывільным, якія паведамілі, што ён падобны на нейкага злачынцу. Аднак, у пастарунку на Валянціна Сакалоўскага склалі пратакол за дробнае хуліганства: маўляў, ён нецэнзурна лаяўся і размахваў рукамі.
Аляксандар Чарнышоў -15 сутак па арт. 17.1 КаАП (“дробнае хуліганства”).
Юры Вольфсан - 7 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (быў затрыманы за расклейку налепак: “Скажы Лукашэнку — не!”).
Аляксей Бондар абвінавачваўся у дробным хуліганстве і распаўсюджванні ўлётак – 10 сутак арышту па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
25.07.2007
Суд Партызанскага раёну
Аляксей Шыдлоўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна) – 15 сутак арышту па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства) Суддзя Алена Ціцянкова. 8 жніўня адбудзецца яшчэ адзін суд над Шыдлоўсуім па ранейшаму пратаколу. Ён абвінавачваецца ў расклейваньні налепак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці – 27 ліпеня.
Павал Бараноўскі (правёў ноч у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна). Суд прызначаны на 8 жніўня. Абвінавачваецца па арт. 17.1. КаАП РБ (дробнае хуліганства)
Сьцяпан Луцэвіч (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі тпа месцы жыхарства.
Яўген Малахоўскі (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.
Алесь Вішняк (распаўсюджваў ўлёткі з заклікам удзельнічаць у мерапрыемствах 27 ліпеня) Пратакол накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства.
26.07.2007
Зьміцер Хведарук, затрыманы ля будынку Дома правасудзьдзя ў Менску, куды маладафронтавец накіроўваўся, каб пачуць прысуд у справе Канстанціна Лукашова, якая там разглядалася.
Інфармацыя пададзена па стану на 12-00 26 ліпеня. Сачыце за аднаўленьнем!Навіны па тэме
22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам
21.11.2008 Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»
21.11.2008 Затрыманых маладафронтвак адпусцілі
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Затрымалі дзьвюх маладафронтавак
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








