Сёння гадавіна Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
27.07.2007.
Тэгі: акцыі, грамадства, грамадскія арганізацыі.
Крыніца: Хартыя'97.
Роўна 17 год таму Вярхоўным саветам БССР падаўляючай большасцю галасоў была прынятая Дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі». Такім чынам была перагорнутая новая старонка ў гісторыі краіны. Сваім рашэннем, не ўсведамляючы гэтага, пракамуністычны дэпутацкі корпус заклаў падмурак для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай, заможнай краіны. Беларусь была скіраваная на цалкам натуральны для яе еўрапейскі шлях развіцця.
За апошнія гады незалежнасць стала бясспрэчнай каштоўнасцю для бальшыні беларускага народу. Вырасла новае пакаленне моладзі, якая бачыць месца Беларусі толькі ў шэрагу цывілізаваных краінаў свету.
Прэс-цэнтр Хартыі’97 шчыра віншуе беларусаў з гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Разам мы зробім Беларусь свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай краінай. Жыве Беларусь!
Нагадаем, што сёння а 16-й гадзіне ў Менску каля Чырвонага касцёлу запланавана сустрэча моладзі з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га склікання, якія прымалі Дэкларацыю. Потым ў скверы Янкі Купалы адбудзецца ўскладанне кветак да помніка песняру.
Навіны па тэме
22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам
20.11.2008 Акцыі ў падтрымку Баразенкі ладзяцца ў Польшчы
18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
17.11.2008 Апазыцыянэр падаў у суд на МЗС
17.11.2008 Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








