У Наваполацку пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна
27.07.2007.
Тэгі: акцыі, Казулін.
Крыніца: Хартыя'97.
Наваполацк стаў адзіным на сённяшні дзень горадам у краіне, у якім ўлады дазволілі пікет у падтрымку былога кандыдата на прэзідэнты, а зараз палітзняволенага Аляксандра Казуліна.
Акцыя адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня, з 16 да 18 гадзінаў ля Палацу будаўнікоў. Замоўцамі мерапрыемства сталіся прадстаўнікі левых сілаў і “Маладой Грамады”. Па словах аднаго з арганізатараў пікету моладзевага актывіста Ігара Валяева, сярод гасцей, якія прыедуць на мерапрыемства, чакаюцца юнакі і дзяўчынкі з розных гарадоў вобласці і рэспублікі. Актыўны ўдзел у акцыі паабяцала прыняць дачка вязня сумлення Вольга Казуліна, паведамляе «Радыё Рацыя».
Да пікета рыхтуюцца адпаведныя плакаты і расцяжкі. Праходзіць ён будзе пад сцягамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Навіны па тэме
22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам
20.11.2008 Акцыі ў падтрымку Баразенкі ладзяцца ў Польшчы
18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
17.11.2008 Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








