Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Суд над актывістам Зміцерам Хведаруком завяршыўся

27.07.2007. Тэгі: суды, адміністратыўная справа, перасьлед.

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук цэлы дзень правёў у будынку суду Маскоўскага раёну Менску. Яго затрымалі ўчора раніцай, калі хлопец ішоў на прыпынак ад будынку Дому правасудзьдзя, дзе ён быў на судзе ў Канстанціна Лукашова. У міліцыі Зьмітра, як і іншых арыштаваных моладзевых актывістаў, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і да вечара трымалі ў дзяжурнай частцы. Зьміцер стаў пятнаццатым арыштаваным апазыцыянэрам за апошнія двое сутак.

Нагадаем, што Хведарука затрымалі людзі ў цывільным каля будынку Дому правасудзьдзя. Маладафронтаўцы ад 10-й раніцы чакалі ў судзе Маскоўскага раёну, калі прывязуць Зьмітра Хведарука.

Суд пачаўся пасьля 16 гадзіны. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, суддзя Рудніцкая прысудзіла  Хведарука па арт 17.1 КаАП РБ да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, нібыта за тое, што актывіст брыдкасловіў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования