Спіс затрыманых пад час акцый да Дня абвяшчэньня суверэнітэту Беларусі 27 ліпеня
28.07.2007.
Тэгі: акцыі, затрыманьні, грамадскія арганізацыі.
(Гэтая інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца праваабаронцамі)
1. Анатоль Лябедзька, старшыня АГП, затрыманы каля гатэлю “Мінск”, дастаўлены ў Заводскі РУУС, адпушчаны ў 19-00.
2. Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ, дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны пасля 19-00.
3. Юрась Меляшкевіч, сябра партыі БНФ, дастаўлены ў Цэнтральны РУУС, адпушчаны пасля 19-00.
4. Ганна Меляшкевіч, дастаўлена ў Цэнтральны РУУС, адпушчана пасля 19-00.
5. Людміла Атакулава, актывістка “Маладога фронту”, дастаўлена ў Цэнтральны РУУС, адпушчана пасля 19-00.
6. Франак Вячорка, актывіст партыі БНФ, затрыманы каля 17 гадзін і дастаўлены ў Заводскі РУУС, дз на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Суд прызначаны на панядзелак у судзе Заводскага раёну Менска.
7. Клара Кужалева, грамадзянская актывістка, была дастаўлена ў Заводскі РУУС, адпушчана прыкладна ў 19-00.
8. Яраслаў Грышчэня, затрыманы ў другой палове дня і дастаўлены ў Ленінскі РУУС Менска.т Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
9. Наталля Старасціна, дастаўлена у Ленінскі РУУС Менска, адпушчана без складаньня пратаколу. (Па яе словах у Ленінскі РУУС даставілі 9 чалавек).
10. Вячаслаў Токараў, кіраўнік Віцебскай гарадской арганізацыі партыі БНФ, затрыманы пад час акцыі ў Віцебску.
11. Зьміцер Жалезьнічэнка, моладзевы актывіст, затрыманы каля 18-00 у Гомелі каля помніку Кірылы Тураўскаму, дастаўлены ў Цэнтральнае аддзяленне міліцыі №1. (Разам з ім затрымана яшчэ 4 актывісты)
Навіны па тэме
22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам
21.11.2008 Моладзевых актывістаў затрымалі за распаўсюд «Новага часу»
21.11.2008 Затрыманых маладафронтвак адпусцілі
20.11.2008 Затрымалі дзьвюх маладафронтавак
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








