БАЖ атрымаў адказ з Палаты прадтаўнікоў на афіцыйны запыт аб абмежаваньні свабоды слова
09.08.2007.
Тэгі: заканадаўства, парламент, СМІ, злоўжываньні.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Ліст з камісіі быў адказам на запыт БАЖ, дасланы 4 ліпеня г.г. Арганізацыя прасіла дэпутатаў праясніць некаторыя палажэнні арт. 10 Закона “Аб друку і іншых СМІ”, паводле якіх для рэгістрацыі СМІ неабходны дакумент абк узгадненні размяшчэння гэтага СМІ з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
БАЖ акцэнтаваў увагу на тым, што атрыманне такога “ўзгаднення” з’яўляецца адным з самых сур’ёзных перашкодаў для стварэння СМІ – асабліва ў рэгіёнах. У звязку з гэтым БАЖ прасіў камісію звярнуцца ў Канстытуцыйны суд (КС) з прапановай ацаніць канстытуцыйнасць ч. 2 арт. 10 Закона “Аб друку”, а таксама яе адпаведнасць міжнародным актам у галіне правоў чалавека (у прыватнасці, арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).
Дэпутаты не знайшлі падставаў ані для звароту ў КС, ані для дадатковых тлумачэнняў згаданых норм Закона “Аб друку”, якія, на іх думку, “выкладзены дастаткова дакладна і адназначна”.
Пры гэтым сябры камісіі адзначылі, што парадак выдачы “ўзгаднення” мясцовымі органамі ўлады не вызначаны заканадаўствам, і таму кожны з іх “мае права самастойна выбраць працэдуру ўзгаднення (адзінаасобна альбо калегіяльна)”.
Навіны па тэме
26.08.2008 Алесь Анціпенка: «Калі нічога не адбываецца, можна ствараць толькі жоўтую прэсу»
19.08.2008 Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»
19.08.2008 Міліцыя сваю віну прызнала
18.08.2008 Паведамленне для журналістаў
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









