“Пан-Эўропа” як альтэрнатыва песімістычнаму погляду на сучасную цывілізацыю
13.08.2007.
Тэгі: Еўразьвяз, гісторыя, прэзентацыі.
19 жніўня на сядзібе БНФ а 18-й гадзіне адбудзецца прэзэнтацыя кнігі першага ідэёляга Аб’яднанай Эўропы графа Рыхарда Нікаласа фон Кудэнхове-Калергі “Пан-Эўропа”.
У гэтым творы аўтар яшчэ ў 1923 годзе выказаў альтэрнатыўны песімістычнаму погляд на новую цывілізацыю — аб’яднаную Эўропу. Вылучаны аўтарам прынцып быў геніяльна простым — Эўропа павінна аб’яднацца палітычна і эканамічна, не зважаючы на межы асобных нацыянальных дзяржаваў. Толькі гэтак яна зможа супрацьстаяць усім унутраным і зьнешнім сілам, якія імкнуцца да яе занявольваньня і развязаньню новых канфліктаў. Дзеля таго, каб жыць у міры, недастаткова склікаць мірныя канфэрэнцыі альбо разьлічваць на прытрымліваньне міжнароднага права. Неабходна стаць на шлях стварэньня такіх палітычных, гаспадарчых і каштоўнасных сувязяў нацыянальных дзяржаваў, якія зробяць практычна немагчымымі ваенныя канфлікты паміж імі.
Усё сваё жыцьцё Рыхард Кудэнхове-Калергі працаваў над развіцьцём панэўрапейскага руху як грамадзкай арганізацыі, якая вырашала задачы інтеграцыі на месцах, шмат у якіх эўрапейскіх дзяржавах.
Першыя панэўрапейскія праграмы зрабіліся затым асновай фармаваньня сучаснай эўрапейскай палітыкі.
Чакаецца, што ў прэзэнтацыі кнігі, якая распачнецца ў 18 гадзін, возьме актыўны ўдзел старшыня Аўстрыйскага панэўрапейскага руху спадар Райнхард Ключык, які прапануе свой даклад. Па заканчэньні прэзэнтацыі адбудзецца бясплатная раздача кнігі “Пан-Эўропа” для ўсіх жадаючых.
Навіны па тэме
23.10.2008 Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
20.10.2008 Дэпутатам Эўрапарлямэнту не далі візаў у Беларусь
13.10.2008 Эўропа здымае табу
13.10.2008 Пяць чыноўнікаў застаюцца неўязнымі ў ЭЗ
11.10.2008 Два менскія студэнты стварылі электронную энцыкляпэдыю Беларусі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








