Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Бунтаўцамі зацікавіліся пракуратура і КДБ

15.08.2007. Тэгі: перасьлед, допыт, презентации, пракуратура.
Крыніца: «Наша Ніва».

На допыты ў менскую гарадзкую пракуратуру выклікаюць сябраў незарэгістраванага руху «Бунт». Праваабаронцы не выключаюць, што ў хуткім часе можа быць распачата новая крымінальная справа.

Паводле словаў выканаўчага дырэктара грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі Хэльсінскі камітэт» Алега Гулака, на гутарку ў менскую гарадзкую пракуратуру выклікалі дзьвюх дзяўчат. Яны адразу зьвярнуліся па дапамогу ў БХК, і на гутарцы ў пракуратуры прысутнічалі Алег Гулак і праваабаронца Тацяна Гацура.

Паводле сп. Гулака, у дзяўчат распытвалі аб працы сайту руху, цікавіліся пра інфармацыю, разьмешчаную на яго старонках. А. Гулак паведаміў таксама, што справа відавочна ініцыяваная Камітэтам дзяржбясьпекі: «Позвы дзяўчаты атрымалі з пракуратуры, але на месцы апынуліся супрацоўнікі КДБ, якія ўсё і арганізоўвалі — шукалі памяшканьне для гутаркі, супрацоўніка пракуратуры, які б тую гутарку зладзіў». Гэтую здагадку ўскосна пацьвярджае той факт, што адна з размоваў не адбылася па прычыне адсутнасьці супрацоўніка пракуратуры, у той час, як супрацоўнік КДБ прысутнічаў.

Праваабаронца не выключае, што вынікам такой актыўнасьці з боку спэцслужбаў можа стаць новая крымінальная справа ў дачыненьні да сябраў незарэгістраванай арганізацыі.

Тым часам, на сайце «Бунту» зьявіўся зварот, у якім гаворыцца пра дзясятак выкліканых у пракуратуру, пра ціск, які аказваецца на бунтаўцаў у часе тых гутарак.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования