Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


«Малады фронт» не рэгіструюць, бо «прапагандуе вайну»

17.08.2007. Тэгі: суды, Малады Фронт, рэгістрацыя.
Крыніца: «Наша Ніва».

Сёньня ў гарадзкім судзе Менску пачаўся судовы працэс па позьве актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму. Сталічныя ўлады ўжо некалькі разоў адмаўляліся рэгістраваць менскую гарадзкую арганізацыя «Маладога фронту». Апошняя адмова была падпісаная 5 ліпеня.

Інтарэсы «Маладога фронту» ў судзе прадстаўляе Настасься Лойка, упраўленьне юстыцыі — Натальля Янушкевіч. Судзьдзя — Зоя Салаўёва.

Ужо ў самым пачатку Наста Лойка зьвярнулася да суду з хадайніцтвам, каб справа была адкладзена на 26 жніўня з прычыны таго, што на суд не зьявіліся некаторыя ўдзельнікі працэсу. Аднак судзьдзя адхіліла хадайніцтва, бо палічыла, што Лойка можа адна прадстаўляць «Малады фронт» на судзе.

Яшчэ на суд былі заяўленыя прадстаўнікі грамадзкасьці — праваабаронцы цэнтру «Супольнасьць» Алена Танкачова і Юры Чавусаў.

Паводле спн.Янушкевіч «Маладому фронту» было адмоўлена ў рэгістрацыі з прычыны, «што арганізацыя заклікае да гвалтоўнай зьмены ўлады ў краіне, прагандзе вайны, міжнацыянальнай і расавай варожасьці». Калі Юры Чавусаў запытаўся, якую менавіта норму гэтага закону парушае «Малады фронт», то адказ быў наступны: «Усе».

Прадстаўніца ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму лічыць, што заяўленыя мэты арганізацыя не адпавядаюць мэтадам заяўленым у статуце. Натальля Янушкевіч кажа, што найхутчэй «Малады фронт» і надалей будзе працягваць дзейнасьці па арганізацыі несанкцыянаваных мітынгаў і пікетаў. Сваю ўпэўненасьць у гэтым яна абгрунтавала тым, што старшыня менскай арганізацыі «МФ» Зьміцер Хведарук неаднакроць прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці. «І як гэта стасуецца з хрысьціянскімі каштоўнасьцямі, якія запісаныя ў вашым статуце?» — пыталася судзьдзя Салаўёва.

У судзе абвешчаны перапынак да 16:00.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования