Забаронены канцэрт рок-гурту «N.R.M.»
20.08.2007.
Тэгі: забарона, культура, музыка.
Крыніца: Хартыя'97.
Выступленьне рок-гурту “N.R.M.” мелася адбыцца ў Магілёве 9 верасьня на пляцоўцы дыска-клюбу “Ліга”. Арганізоўваць канцэрт браўся Магілёўскі гарадзкі цэнтар культуры і адпачынку.
Прычыны забароны канцэрту невядомыя. Лідэр гурту Лявон Вольскі кажа, што арганізатарам патэлефанаваў дужа ўплывовы чалавек.
“Арганізатарам канцэрту выступала дзяржаўная структура, як ні дзіўна, Цэнтар культуры. Ім нехта патэлефанаваў, таямніча, як заўсёды, а далей я ў іх пытаўся – хто, што. Той чалавек, які са мной, гаворыць, што ня ведае хто – нейкі таямнічы, уплывовы чалавек. Усё ідзе паводле пляну”, – паведаміў “Радыё Свабода” лідэр гурту Лявон Вольскі.
Першапачаткова канцэрт “N.R.M.” арганізатары плянавалі правесьці 26 жніўня, але адмянілі праз хваробу Лявона Вольскага. Тады пастанавілі правесьці канцэрт 9 верасьня. Разам з “N.R.M.” зьбіраўся выступіць і гурт “NizKiz”.
Навіны па тэме
30.12.2008 Расстраляная літаратура
30.12.2008 Кліп-марафон адбыўся
29.12.2008 Гарвыканкам забараніў шыльду БНР
26.12.2008 Беларускія кліп-мэйкеры зноў паспрабуюць правесці "Кліп-марафон"
23.12.2008 У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








