Вінцук Вячорка: "Прэсінг улады ня можа прыпыніць нашую дзейнасьць"
21.08.2007.
Тэгі: звароты, БНФ, перасьлед.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Іх затрымалі ў лесе быццам бы за нецэнзурную лаянку і пасьля завезьлі ў РУУС у Івацэвічах. Супраць затрыманых былі складзены пратаколы і двух сябраў моладзі БНФ нават пасьпелі асудзіць. Але зьверху прыйшоў загад усіх выпускаць, актывісты былі адпушчаныя і прымусова адпраўленыя ў Менск.
А ў нядзелю ў Берасьці ў 16.30, у памяшканьне Партыі БНФ, дзе праходзіла культурніцкая сустрэча, уварваліся міліцыянты і арыштавалі ўсіх прысутных, спасылаючыся на тое, што ў памяшканьні адбываецца сход вядомай бандыцкай групоўкі.
Адразу ж пасьля гэтага міліцыянты літаральна загрузілі ўсіх прысутных (каля 40 чалавек) у міліцэйскія машыны й даставілі ў Савецкі РАУС Берасьця, у затрыманых узялі тлумачэньні і супраць усіх склалі пратаколы. Паўла Севярынца, які таксама ўдзельнічаў у сходзе, міліцэйскае кіраўніцтва прымусіла застацца ў памяшканьні, дзе адбываўся сход, каб прысутнічаць пры ператрусе.
Усё гэта нагаднавае сплянаваную акцыю супраць Партыі БНФ на берасьцейшчыне. Кажа старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:
"І суботняе здарэньне, і падзеі ў нядзелю яшчэ раз даказваюць, што існуе палітычная лінія, накіравая супраць абласной арганізацыі Партыі БНФ. Да гэтых падзеяў можна яшчэ аднесьці папярэджаньне, якое яна атрымала некалькі месяцаў таму, штрафы і праверкі, якія адбываліся доўгі час. Усё гэта яшчэ раз паказвае, што на Берасьцейшчыне існуе антыфронтаўская змова ўлады, але мы гэтага не баімся, і ніякія захады ўладаў ня могуць нас спыніць".Навіны па тэме
10.10.2008 Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой
10.10.2008 Учынены напад на салігорскую праваабаронцу
08.10.2008 Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь
03.10.2008 Афіцыйная прэса апублікавала сьпісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
03.10.2008 Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











