Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Пяць і адна прычына, па якіх Мінюст адмовіў праваабарончаму аб’яднаньню “Вясна” ў рэгістрацыі

29.08.2007. Тэгі: рэгістрацыя, праваабаронцы, Мінюст.

Заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” атрымалі нарэшце афіцыйны ліст Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднаньня”.

Падстаў, якія вынайшлі мінюстаўскія чыноўнікі для адмовы,  некалькі.

Першая. “У ходзе праверкі дакладнасьці інфармацыі пра заснавальнікаў дадзенага грамадскага аб’яднаньня высветлілася, што асобныя зьвесткі, указаныя ў спісе яго заснавальнікаў, не адпавядаюць рэчаіснасьці.” Якія – не паведамляюцца.

Другая. “…па інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў 20 з 69 заснавальнікаў… прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасьці за здзяйсьненьне такіх правапарушэньняў, як распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем устаноўленага парадку…, парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі або правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця” і г.д., парушэньне парадку карыстаньня на … масавых мерапрыемствах незарэгістраванымі сцягамі і вымпеламі і г.д., дробнае хуліганства.

Трэцяя. “…пунктам 2.1. прадстаўленага статута вызначана толькі асноўная мэта дзейнасьці… аб’яднаньня “Вясна”, што не выключае  магчымасьць дадзенага аб’яднаньня мець іншыя, не ўказаныя ў статуце мэты дзейнасьці.... Акрамя таго, асноўнай мэтай Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна” з’яўляецца забеспячэньне правоў і свабод чалавека, зыходзячы з Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але …грамадскія аб’яднаньні, як нарматыўна абумоўлена часткай першай артыкула 20 Закона РБ “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, маюць права абараняць правы і законныя інтарэсы … толькі сваіх членаў”.

Чацьвертая. “Назва нанава ствараемага грамадскага аб’яднаньня (Грамадскае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”) па сутнасьці раўназначна ліквідаванаму раней (праваабарончы цэнтар “Вясна”), што з’яўляецца недапушчальным… Часткай 6 артыкула 12 Закона “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”, сьцвяржае Мінюст, назва… павінна адрознівацца ад назваў іншых грамадскіх аб’яднаньняў, якія зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, або ліквідаваныя па рашэньні суда…”

Пятая. У адпаведнасьці з часткай 6 артыкула 13 гэтага ж Закону ў Мінюст разам з іншымі дакументамі прадстаўляецца дакумент банка, які падцвярджае аплату дзяржаўнай мыты (пошліны). Прычым, згодна з існуючымі інструкцыямі,  у плацежным дакуменце павінна быць указана назва аб’яднаньня. “Сярод прадстаўленых у Мінюст дакументаў маецца квітанцыя аб уплаце рэгістрацыйнага збору, але не дзяржаўнай мыты… Пры гэтым не ўказана, за што зроблены дадзены плацёж.” Таму “дадзеная квітанцыя не можа быць разгледжана ў якасьці дакумента банка, які падцвярджае аплату дзяржаўнай мыты.”

На падставе вышэй пададзенага рашэньнем Міністэрства юстыцыі ад 23 жніўня 2007 года адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.

Але, насамрэч, галоўная прычына адмовы ў рэгістрацыі адна. На думку аднаго з сузаснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, “гэтай краіне, у якой масава парушаюцца правы чалавека і юрыдычна-прававыя нормы, праваабаронцы проста непатрэбны”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования