Ліквідаваная Беларуская экалягічная партыя зялёных (БЭЗ)
29.08.2007.
Тэгі: партыя, ліквідацыя, Вярхоўны суд.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую экалягічную партыю зялёных (БЭЗ). Задаволены пазоў Міністэрства юстыцыі. Паводле яго, БЭЗ “не змагла ўпарадкаваць сваю дзейнасьць у адпаведнасьці са зьменамі і дапаўненьнямі ў закон “Аб палітычных партыях”, якія набылі сілу ў ліпені 2005 году”.
У час паседжаньня Вярхоўнага суду была агучана заява старшыні БЭЗ Мікалая Карташа, у якім ён не пярэчыў супраць пазову Мінюста і прасіў праводзіць яго разгляд у адсутнасьць прадстаўнікоў партыі.
Намесьнік старшыні Беларускай экалягічнай партыі зялёных Яўген Церахаў заявіў сёньня раней Радыё Свабода, што ніхто з кіраўніцтва БЭЗ на суд ня зьявіцца.
“Сустаршыня БЭЗ Мікалай Карташ знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы ў Вэнэсуэле, другі сустаршыня Міхаіл Фрыдлянд даўно зьехаў у ЗША. Дакумэнты і пячатка БЭЗ – згубленыя. Офіс зачынены. Рэгіянальныя структуры распаліся. Лягчэй стварыць новую экалягічную партыю, чым аднавіць ранейшую. Цалкам вінаватыя ў яе разбурэньні былыя кіраўнікі БЭЗ”, – паведаміў Яўген Церахаў.
Навіны па тэме
20.10.2008 Вярхоўны суд адмовіў А.Шарэнду, аштрафаванаму за акцыю прадпрымальнікаў
17.10.2008 Сойм партыі БНФ падвёў вынікі выбарчай кампаніі
15.10.2008 Улады абвінавацілі АГП у недэмакратызме
10.09.2008 У Вярхоўным Судзе разглядаецца яшчэ 6 скаргаў
09.09.2008 Вярхоўны суд задаволіў дзве скаргі незарэгістраваных кандыдатаў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








