На мяжы затрымліваюць актывістаў
07.09.2007.
Тэгі: затрыманьні, прафсаюзы.
Вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна-Азот” Сяргей Антусевіч у
чарговы раз падпаў пад узмоцнены агляд на беларуска-польскай мяжы.
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 4 верасьня Сяргей Антусевіч ажыццяўляў прыватную паездку ў Польшчу. Пры перасячэнні мяжы туды і зваротна ў яго забіралі пашпарт, аглядалі рэчы і вельмі доўга трымалі без тлумачэньня прычынаў. Раней, 30-31 жніўня, аналагічная гісторыя была на беларуска-украінскай мяжы. Палітык лічыць, што такое стаўленьне да яго асобы абумоўлена пазбаўленьнем з боку еўрапейскіх структур гандлёвых прэферэнцый для беларускай дзяржавы. Адной з прычынаў гэтых санкцый было парушэнне правоў прафсаюзаў у Беларусі. Сяргей Антусевіч мяркуе, што пераслед з боку беларускіх уладаў лідараў незалежных прафсаюзаў на мяжы – гэтая сляпая бязглуздая помста не па адрасе і перакладваньне праблемы з хворай галавы на здаровую.
Навіны па тэме
20.11.2008 Затрымалі дзьвюх маладафронтавак
19.11.2008 Незалежны прафсаюз РЭП не зарэгістравалі з сёмай спробы
18.11.2008 Дзяніса Садоўскага затрымалі на мяжы
18.11.2008 Затрыманыя ў Мінску актывісты "Моладзі БНФ" адпушчаны
11.11.2008 За акцыю каля суда затрымалі актывіста "Маладога Фронту"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








