Сяргея Салаша папярэджвае пракуратура
07.09.2007.
Тэгі: пракуратура, папярэджаньне.
Сяргей Салаш, барысаўскі актывіст грамадскай кампаніі “За чысты Барысаў” атрымаў афіцыйнае папярэджаньне Пракуратуры Барысаўскага раёну.
У прыватнасьці, пракурор Барысаўскага раёна В. Шпакоўскі паведамляе актывісту, што паколькі грамадская ініцыятыва не праходзіла дзяржаўнай рэгістрацыі, то ўдзел у такім грамадскім аб’яднаньні альбо фондзе, падлягае крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэпублікі Беларусь.
Між тым, праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць, што кампанію, або ініцыятыву, супастаўляць з грамадскай арганізацыяй няма падстаў, паколькі ў кампаніі, у тым ліку і ініцыятывы “За чысты Барысаў” адсутнічаюць такія прыкметы грамадскай арганізацыі, як кіруючыя органы, арганізацыйныя структры, доўгатэрміновыя мэты і задачы. Такі рух як кампанія маюць права ініцыяваць, як палітычныя партыі і рухі, так і простыя грамадзяне.
Таму афіцыйнае папярэджаньне барысаўскай пркуратуры Сяргею Салашу не мае юрыдычных падставаў. Акрамя таго мы лічым наяўнасьць артыкула 193.1 КК РБ і практыку яго выкарыстаньня недапушчальнымі. Таму што гэта супярэчыць міжнародным нормам у галіне правоў чалавека і найперш міжнароднаму Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Рэспубліка Беларусь і ўзяла на сябе абавязацельствы яго выкананьня.
Хутчэй за ўсё такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць дзейнасьць барысаўскага актывіста напярэдадні правядзеньня парламенцкіх выбараў у Беларусі.
Навіны па тэме
13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”
11.11.2008 «Борисовские новости» атрымалі папярэджанне
10.11.2008 Пераслед клецкага актывіста Яўгена Мікуліча
10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








