Дзяніса Садоўскага пасадзілі на 5 сутак
10.09.2007.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа.
Аршанская суддзя Тацяна Рыбакова пакарала сёньня адміністратыўным арыштам моладзевага актывіста Дзяніса Садоўскага. Актывіст атрымаў 5 сутак зняволеньня па артыкуле 17.1 Кодэксу ад адміністратыўных правапарушэньнях. Ён быў затрыманы 8 верасня пад Воршай пад час сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы.
Як паведаміў праваабаронца Васіль Леўчанкаў, чакаецца што неўзабаве ў Аршанскі райгарсуд падвязуць таксама затрыманых пад Воршай мастака Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага.
Верагодна, што адміністратыўная справа можа быць зьменена на крымінальную за абразу дзяржаўнай сымволікі, паколькі міліцыянты бачылі, што нехта з затрыманых выкінуў у акно дзяржаўны сьцяг.
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
20.11.2008 Справа "Новага Жыцця" адкладзена
19.11.2008 Ці вернуць пратэстантам будынак?
18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








