Пракуратура Гомельскай вобласці вынесла пісьмовае папярэджанне сябру ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесю Карніенку за супрацоўніцтва з замежным СМІ
21.09.2007.
Тэгі: журналісты, перасьлед, пракуратура, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Папярэджанне А. Карніенку ўручыла следчая пракуратуры Алеся Рабцава. Яна прадэманстравала яму раздрукоўкі матэрыялаў з сайту Радыё “Рацыя”, падпісаных журналістам Алесем Радкевічам. Следчая спрабавала высветліць, якое дачыненне мае А. Карніенка да Радыё “Рацыя” і асобы А. Радкевіча, аднак ён адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні.
“Усе матэрыялы праверкі пракуратуры базуюцца на паказаннях трох людзей, двое з якіх былі маімі суразмоўцамі. Паводле следчай, усе яны пісьмова паскардзіліся, што я нібыта парушыў іх правы, выкарыстаўшы іх выказванні ў матэрыялах для замежнага СМІ. Я папярэджваў іх, што гутару з імі ў журналісцкіх мэтах, аднак ніколі не прадстаўляўся ім супрацоўнікам Радыё “Рацыя”. Я чакаў, што мне прадаставяць экспертызу голасу Алеся Радкевіча, які супадаў бы з голасам Алеся Карніенкі, аднак ніякіх доказаў у пракуратуры няма”, -зазначыў А. Карніенка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.
Навіны па тэме
20.11.2008 Жонку праваабаронцы выклікаюць у КДБ
18.11.2008 Сям'я сустаршыні БХД пад пераследам КДБ
14.11.2008 Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў
13.11.2008 Гарадзенскіх актывістаў АГП запалохвае КДБ?
13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








