Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Бярэсці затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда

26.09.2007. Тэгі: затрыманьні, моладзевы актывіст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".

Сёння зранку ў Брэсце каля пад’езду свайго дома быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Зараз міліцыянеры вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста для складання пратакола.

Як паспеў паведаміць па тэлефоне Андрэй, міліцыянеры не сказалі, што ён парушыў і па якой прычыне затрыманы. Актывіст звязвае свой арышт з удзелам у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу” 19 жніўня, калі больш за 40 чалавек былі затрыманыя і абвінавачаныя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

- Хаця дапускаю, што на мяне могуць скласці пратакол па любым іншым артыкуле КаАП, - дадаў актывіст.

Нагадаем, што 19 жніўня ў Брэсце было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Падчас першага судовага паседжання ў справе Андрэя Шарэнды суддзя накіравала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС Брэста, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования