Міліцыя палюе на апошні нумар “Товарища”
27.09.2007.
Тэгі: Сацыяльны марш, незалежныя выданьні, канфіскацыя.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
які быў прысвечаны запланаванай на 30 верасня грамадзянскай акцыі – Сацыяльнаму маршу. Прыкладна ў 9.00 у памяшканне рэдакцыі ўварваліся каля 10 чалавек - супрацоўнікаў міліцыі і байцоў спецназу.
Як расказаў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар “Товарища” Сяргей Вазняк, міліцыянты заявілі яму, што па іх аператыўных звестках апошні 620-ты нумар газеты нібыта быў надрукаваны не ў Смаленскай друкарні, як заяўлена ў накладных дакументах, а ў іншай. Невядомы чалавек у цывільным, які суправаджаў міліцыянтаў, сілай забраў мабільны тэлефон у С.Вазняка.
У выніку ператрусу міліцыянты забралі каля паловы накладу 620-га нумару “Товарища”, рэшткі некалькіх папярэдніх накладаў, а таксама суправаджальныя дакументы на два апошнія нумары газеты. Пратакол выемкі склаў капітан Ленінскага РАУС Мінска А. Шырэц.
Напярэдадні, 26 верасня, у Жлобіне супрацоўнікі ДАІ затрымалі два аўтамабілі актывістаў Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ), якія перавозілі з Мінску частку накладу (каля 7.000) апошняга нумару “Товарища” для распаўсюду ў Жлобінскім рэгіёне.
Аўтамабілі спынілі супрацоўнікі ДАІ і заявілі, што хочуць праверыць багажнік. Аднак уладальнікі не дазволілі аглядаць свае транспартныя сродкі без прысутнасці пракурора. У выніку аўтамабілі былі адагнаныя да будынка Жлобінскага ГРАУС, дзе знаходзяцца да гэтага часу.
Навіны па тэме
03.11.2008 Уладзімера Казеку аштрафавалі за газету “Тут і цяпер”
30.10.2008 У Антона Койпіша канфіскавалі 2500 запрашэньняў на Дзяды
27.10.2008 Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche
24.10.2008 Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі
23.10.2008 Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








