Актывістаў Моладзі БНФ, якія ўдзедьнічалі ў летніку, пакуль не засудзілі
27.09.2007.
Тэгі: суды, перасьлед, моладзь БНФ.
Крыніца: Моладзь БНФ.
27 верасьня а 12-ай у судзе Маскоўскага раёну горада Менску адбыўся разгляд адразу трох справаў у дачыненьні да актывістаў “Моладзі БНФ”. Па-ранейшаму маладзёнаў афіцыйна судзяць за “дробнае хуліганства”, г. зн. за ўдзел у летніку МБНФ пад Івацэвічамі.
Напачатку адбылося слуханьне справы супраць непаўнагадовага сябра Моладзі БНФ. Судзьдзя Унукевіч Тамара Вісільеўна задаволіла хадатайніцтва моладзевага актывіста й перанесла далейшы разгляд адміністрацыйнага працэсу ў Камісію па справах непаўнагадовых.
Суд над паўналетняй актывісткай МБНФ перанесьлі на 9 кастрычніка з-за адсутнасьці сьведкаў з боку абвінаваўцаў.
Ірына Сьмяян, якая сёньня ня здолела прысутнічаць у судзе Маскоўскага раёна Менску дазнаецца аб сваім прысудзе заўтра.
Нагадаем, раней ужо адбыліся два паседжаньні па гэтай справе. Суд над намесьнікам старшыні МБНФ Ільлём Богданам перанесены на 8 кастрычніка, а справу супраць Аляксандры Клімовіч адправілі на дапрацоўку з-за адсутнасьці зьвестак аб сьведках.
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Жонку праваабаронцы выклікаюць у КДБ
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
20.11.2008 Справа "Новага Жыцця" адкладзена
19.11.2008 Ці вернуць пратэстантам будынак?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








