Вайтовіч прапануе Якубовічу распачаць кампанію супраць прымусовай падпіскі
01.10.2007.
Тэгі: журналісты, дзяржаўная прэса, незалежныя выданьні.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Па меркаванні А. Вайтовіча, у апублікаваных адказах на пытанні наведнікаў сайта “СБ” чытачоў газеты неаднаразова ўводзяць у зман, а сам галоўны рэдактар дапускае непаважлівыя выпады ў бок сваіх калег-журналістаў.
Сп. Вайтовіч лічыць няшчырым сцвярджэнне П. Якубовіча наконт самаакупнасці “СБ” і адсутнасці прымусовай падпіскі на выданне. “Сотні дзяржслужачых у выканаўчых органах улады рэгулярна ў працоўны час займаюцца арганізацыяй падпіскі на “СБ”. Зарплату яны атрымліваюць з казны, працуюць на “СБ”, выкарыстоўваючы аплачаныя з казны матэрыялы, паштовыя паслугі, электрычнасць, цяпло, ваду і г.д. Адпаведна, “СБ” атрымлівае датацыі з казны… Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, якія фінансуюцца з казны, прымушаюць да падпіскі на “СБ”, прычым у колькасці асобнікаў, абсалютна не патрэбнай ім. Зноў фінансы, і тут ужо нашмат большыя, чым па першым канале, перапампоўваюцца ў газету. А Якубовіч чамусьці ўводзіць у зман чытачоў, што “СБ” не ўзяла з казны ні адзінай капейкі”, - адзначае А. Вайтовіч.
А. Вайтовіч прапануе галоўнаму рэдактару “СБ” распачаць кампанію за адмену прымусовай падпіскі ў краіне. “Дакажыце, што вы супраць таго, каб фінансавы дабрабыт “СБ”, іншых друкаваных СМІ дасягалася за кошт антыдзяржаўных дзеянняў”, - піша А. Вайтовіч.
Навіны па тэме
14.11.2008 Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў
05.11.2008 Сёння ва ўсім свеце праходзіць кампанія салідарных дзеянняў журналістаў
03.11.2008 Уладзімера Казеку аштрафавалі за газету “Тут і цяпер”
27.10.2008 Брэсцкія мытнікі канфіскавалі на экспертызу 10 асобнікаў часопіса Arche
24.10.2008 Галоўны рэдактар даў тлумачэнні Міністэрству інфармацыі
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








