У Салігоску адбыўся суд над Аляксандрам Цацурам
01.10.2007.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, Сацыяльны марш, штрафы.
1 кастрычніка Салігорскі суд разглядаў адміністратыўную справу сябра аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў" а таксама сябра АГП Аляксандра Цацуры, абвінавачанага па арт. 23.34 КаАП у парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня. Падчас падрыхтоўкі да сацыяльных акцыяў, запланаваных на 30 верасьня, спадар Цацура выкарыстаў вулічныя абвесткі ў выглядзе папяровых аб’яваў на слупах.
Судзьдзя Вожава азнаёмілася з матэрыяламі справы і пакарала актывіста штрафам у памеры 1 базавая велічыня - 31 тыс. рублёў.
Паводле спадара Цацуры, сёлета ён сем разоў зьвяртаўся ў Салігорскі райвыканкам па дазвол у арганізацыі мітынгу ці пікету, аднак атрымліваў толькі адмоўныя адказы.
Навіны па тэме
20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы
20.11.2008 Cябра выбарчай камісіі пакаралі за фальсіфікацыю
20.11.2008 Слонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў суд
20.11.2008 Справа "Новага Жыцця" адкладзена
19.11.2008 Ці вернуць пратэстантам будынак?
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








