Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года
10.10.2007.
Тэгі: Нобелеўская прэмія.
У пятніцу 12 кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Сёлета сярод намінантаў на атрыманьне гэтай ганаровой прэміі 181 кандыдат, з якіх 135 прыватных асобаў і 46 арганізацый.
Па шматгадовай традыцыі, Нобелеўскі камітэт нічога не паведамляе ні пра прэтэндэнтаў, ні пра арганізацыі, якія іх вылучылі.
Але, як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, сярод прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міра. які патрапіў ў шорт-ліст – віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нагадаем, што ў мінулым годзе Алесь Бяляцкі быў вылучаны на гэтую ганаровую прэмію і нават трапіў у шорт-ліст (спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў).
?аней паведамлялася, што сярод прэтэндэнтаў 2007 года яшчэ адзін беларус, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Таксама ў другі раз на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры намінаваны паэт ?ыгор Барадулін.
Навіны па тэме
12.10.2007 Нобелеўская прэмія міру прысуджана Альберту Гору
24.08.2007 Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








