Нобелеўская прэмія міру прысуджана Альберту Гору
12.10.2007.
Тэгі: Нобелеўская прэмія.
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру за 2007 год сталі былы былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і члены Міжурадавай групы экспертаў па змене клімату (МГ?pan>ІК), паведамляецца на афіцыйным сайце Нобелеўскага камітэта.
Яны былі ўдастоеныя ганаровай узнагароды за вывучэнне наступстваў глабальных кліматычных змен, выкліканых дзейнасьцю чалавека, і выпрацоўцы мер па іх магчымаму прадухіленьню.
Сёлета на атрыманьне Нобелеўскай прэміі міру за 2007 год быў намінаваны 181 кандыдат.
У іх ліку віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронца Алесь Бяляцкі і былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч.
Навіны па тэме
10.10.2007 Адразу тры беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскія прэміі 2007 года
24.08.2007 Станіслава Шушкевіча вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міру
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











