У магілёўскай папраўчай калоніі №18 адбыўся дабрачынны канцэрт беларускія музыкі
15.10.2007.
Тэгі: канцэрт, зьняволеныя.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Ігар Лучанок ды Анатоль Ярмоленка прыехалі ў Магілёў на “Залаты шлягер”. Ён пачаўся ў пятніцу і завяршыўся ў нядзелю.
Былога дырэктара Магілёўскай філярмоніі Ўладзімера Браілоўскага асудзілі на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі пры канцы 2005 году. Яго зьвінавацілі ў фінансавых махлярствах.
Вырак Браілоўскаму ў Магілёве ўспрынялі неадназначна. Многія калегі хадзілі па чарзе на судовыя паседжаньні, каб падтрымаць яго. Музычная грамада Магілёва казала пра цяжкі час для мясцовай філярмоніі.
Зьняволеньне Браілоўскага нэгатыўна ўспрынялі й расейскія музыкі. У Магілёве доўга не было іхных выступаў. У матэрыялах крымінальнай справы згадваліся Філіп Кіркораў, Ігар Карнялюк, Яфім Шыфрын, а таксама санкт-пецярбурскі Тэатар клясычнага балету. Падчас расьсьледаваньня справы расейскія музыкі й не здагадваліся, што яны выступаюць сьведкамі абвінавачаньня.
Напярэдадні сёлетняга фэстывалю “Залаты шлягер” пра складанасьці ў дачыненьнях з маскоўскімі й санкт-пецярбурскімі музыкамі згадваў загадчык управы культуры Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Сінкавец.
У турме Ўладзімер Браілоўскі загадвае бібліятэкай, піша песьні й працуе над кнігай.
Навіны па тэме
26.06.2008 Да юрыста Эмануіла Зэльцэра дапусьцілі амэрыканскага ўрача
25.06.2008 Фермера запрасілі ў калонію
20.06.2008 Акцыя супраць свавольля супрацоўнікаў калёніі
19.06.2008 Фермер ідзе на плошчу
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









