«апейскі марш» падсумавалі
15.10.2007.
Тэгі: Еўрапейскі марш.
Крыніца: «Наша Ніва».
У панядзелак з раніцы заяўнікі «апейскага маршу» падвялі вынікі ўчорашняй акцыі. Старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч паведаміў, што акцыя паказала, як і дасягненьні, так і недахопы апазыцыі.
«Найперш «апейскі марш прадэманстраваў, што апазыцыя ў стане працаваць разам і кансалідавана, што ставілася пад сумнеў пасьля Кангрэсу. Нас падтрымалі практычна ўсе эўрапейскія краіны, а таксама ЗША. Відаць, менавіта гэта падтрымка і прымусіла беларускія ўлады не разганаць акцыю, а даць свабодна прайсьці ад Кастрычніцкай плошчы да Бангалору. Па нашых падліках у маршы ўзяло ўдзел ад 5 да 7 тысяч чалавек», — сказаў В.Івашкевіч.
Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што «апейскі марш» паказаў, што апазыцыя мае неблагія мабілізацыйныя магчымасьці.
«На акцыю прыйшло шмат людзей, нягледзячы на кампанію запалохваньня і дэзінфармацыі. Нават у дзень маршу людзям прыходзілі sms?кі нібыта ад Віктара Івашкевіча. З адмоўнага — я б адзначыў наяўнасьць некалькіх калёнаў. Арганізатарам, мабыць, трэба было падумаць аб дружыне. Увогуле, «апейскі марш» — гэта своеасаблівае сьвята непаслушэнства, якое разьнявольвае перад наступным годам, які стане годам эканамічнага крызысу і барацьбы за незалежнасьць», — лічыць В.Вячорка.
«амарш прайшоў, але праблема эўрарамонту нашага дому застаецца. На акцыі было каля 7 тысяч чалавек, але яны, на жаль, не задзейнічаны падчас чарнавой працы апазыцыі. Мала хто зь іх пойдзе раздаваць улёткі. Наша вялікая праблема, як мабілізаваць гэтых людзей. Калі гэта ў нас атрымаецца, то наступныя акцыі будуць больш масавыя», — сказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Што да міжнароднай падтрымкі, то на «эўрапейскі марш» змог прыехаць толькі лідэр расейскага СПС Міката Бялых. Як паведаміў А.Лябедзька, у Ђоніі мясцовыя парлямэнтары сутыкнуліся з праблемай атрыманьня візаў.
Напрыканцы прэс?канфэрэнцыі Віктар Івашкевіч сказаў: «апейскі марш», як акцыя скончылася, але ён працягваецца, як кампанія. Прыходзьце на офісы дэмакратычных партый, бярыце інфармацыйныя матэрыялы і раздавайце іх».
Цяпер апазыцыя занятая падрыхтоўкай да «Сацыяльнага маршу» 4 лістапада. Ужо пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам. Арганізатары просяць прайсьці ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі. Заяўнікі ўжо накіравалі лісты намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, прэм’ер?міністру Сяргею Сідорскаму, старшыні ФПБ Леаніду Козіку і яшчэ некаторым уладоўцам. Цяпер чакаюць адказаў.
Навіны па тэме
25.04.2008 Працягваюцца суды за "Еўрапейскі марш"
23.04.2008 Патрабаваньні Гаррэмаўтадора да заяўнікаў Еўрапейскага шляху задаволеныя цалкам
12.03.2008 Сума абсурдных зыскаў да заяўнікаў «Эўрапейскага маршу» дасягнула 10 мільёнаў
11.03.2008 У Менску судзяць арганізатараў “Эўрапейскага маршу”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











