18-19 кастрычніка заплянаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў "Кліп-марафон 2007".
17.10.2007.
Тэгі: музыка, конкурс.
Крыніца: «Салідарнасць».
"Кліп-марафон 2007" працягнецца два дні — 18 і 19 кастрычніка. У першы дзень будуць паказаныя найноўшыя й рарытэтныя запісы, у другі дзень адбудзецца конкурсная частка. Усе кліпы падзеленыя на шэсьць намінацыяў згодна з музычным стылем. Госьці фэстывалю будуць галасаваць за найлепшыя ролікі. Пераможцы атрымаюць памятныя статуэткі й ганаровыя дыплёмы.
У "Кліп-марафоне" возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты: "N.R.M.", "Крамбамбуля", "Стары Ольса", "Zet", "Нэўра Дзюбель", "Крок", ":B: N:", "PLAN", "IQ48", "Палац", "Зьніч", "Бонда" і многія іншыя. Большасьць з іх патрапіла ў так званы "чорны сьпіс забароненых музыкаў" за сваю палітычную пазыцыю, і ня маюць магчымасьці свабодна выступаць. Моладзь БНФ плянуе выдаць мультымэдыйны CD з найлепшымі кліпамі, а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра беларускіх музыкаў.
Фэст пачнецца 18 кастрычніка а 17-ай гадзіне на Сядзібе БНФ, пр. Машэрава, 8.
Удзел прымуць Лявон Вольскі, Андрэй Плясанаў, Павал Сьвярдлоў і многія іншыя. Чакайце сюрпрызаў.
Навіны па тэме
20.10.2008 Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
15.10.2008 Кроў: «Сьпісы забароненых проста зьмянілі колер»
10.10.2008 Ствараецца фан-клюб "Будзьма свабоднымі!
19.09.2008 Новыя дыскі сэрыі «Беларускі Музычны Архіў»
30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








