Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


Павал Юхневіч арыштаваны на 15 сутак

19.10.2007. Тэгі: моладзевы актывіст, Еўрапейскі марш.
Крыніца: Хартыя'97.

Дэмакратычны актывіст Павал Юхневіч прысуджаны сёння судом Савецкага раёна Менска да 15 сутак арышту. Актывіст толькі ўчора выйшаў з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна, дзе правёў 7 сутак арышту за арганізацыю Еўрапейскага Марша, як яго зноў асудзілі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Прысуд актывісту вынесла суддзя Людміла Савасцьян. Павел Юхневіч павінен быў учора выйсці на свабоду з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна. Аднак у спецпрыёмнік за ім прыехала міліцэйская машына і апазіцыянера адвезлі ў Савецкі ?УУС Менска. Там у дачыненні яго яшчэ 22 жніўня быў складзены пратакол нібыта за «нецэнзурную лаянку». Насамрэч Юхневіча затрымалі ў той дзень разам з 50-ю гледачамі і акцёрамі «Свабоднага тэатра» падчас пастаноўкі п'есы арда Бонда «11 кашуль». Гледачоў і акцёраў вызвалілі, але ў дачыненні моладзевага лідэра міліцыянты ўсё-ткі склалі пратакол па сфальсіфікаваным абвінавачанні. Учора ў аддзяленні Юхневічу ўручылі позву з'явіцца ў суд 19 кастрычніка, у 11.00. Па законе, актывіста павінны былі вызваліць. Каб гэтага не рабіць – на хлопца склалі яшчэ адзін пратакол. І таксама нібыта за нецэнзурную лаянку. Сведчанні амапаўцаў – верх цынізму. Яны заявілі, што Юхневіч нецэнзурна лаяўся, калі ішоў 18 кастрычніка па вуліцы Кульман. Але апазіцыянера ні на секунду не выпускалі на свабоду – ён увесь час знаходзіўся то ў спецпрыёмніку, то ў міліцэйскай машыне, то ў ?УУС! Вось прозвішчы людзей, якія сёння хлусілі ў судзе: супрацоўнікі АМАПа Халамоў і Лемантовіч, участковы Савецкага ?УУС, капітан міліцыі Галанаў, супрацоўнік Савецкага ?УУС Кіслоў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования