“Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно”
22.10.2007.
Тэгі: беларуская мова.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно".
Пра гэта з Нямеччыны Еўрарадыё паведаміў адзін з герояў стужкі Франак Вячорка: “У Берліне адбыўся штогадовы фестываль тэлевізійных і мастацкіх фільмаў. Тут удзельнічалі стужкі з усіх куткоў Еўропы. Удзельнічалі таксама і розныя беларускія фільмы, у тым ліку стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. “Урок беларускай мовы” удзельнічаў у цэлым шэрагу намінацый і атрымаў прыз Савета Еўропы. Узнагароду ўручалі прадстаўнікі еўрапарламента і вышэйшае кіраўніцтва Савета Еўропы”.
Фільм “Урок беларускай мовы”, прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў. Гэта ўжо 16 узнагарода гэтага фільма.
Навіны па тэме
16.07.2008 Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску
08.07.2008 Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў
22.06.2008 У Беластоцкім універсітэце зьнікне кафедра беларускай культуры
12.06.2008 ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе
20.05.2008 Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









