Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”
29.10.2007.
Тэгі: сталінізм, рэпрэсіі.
Крыніца: БелаПАН.
Пад Гомелем з’явіўся памятны знак “Пакутнікам тваім, Беларусь”. Яго ўсталявалі мясцовыя актывісты дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый у месцах масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій.
Нагадаем, масавыя пахаванні расстраляных людзей ва ўрочышчах Тры Слупы і Боркі былі выяўленыя сёлета пашукавікамі Міністэрства абароны. Улады заявілі, што экспертыза не здолела выявіць, ці гэта сапраўды ахвяры НКВД.
Тым часам дэмакратычныя актывісты знайшлі сведкаў-мясцовых жыхароў, якія пацвердзілі, што ў тых лясах людзей стралялі менавіта энкавэдысты.
Акрамя таго, дзеці рэпрэсаваных, якія ў пачатку 90-х знаёміліся ў архівах КДБ са справамі сваіх бацькоў, сведчаць: там расстраляныя чэкістамі жыхары вёсак Кантакузаўка і Краснае.
Гомельскі гарвыканкам не даў дазволу на акцыю, але яна ўсё ж была праведзеная пад пільным наглядам праваахоўных органаў.
На мерапрыемстве прысутнічала каля 50 чалавек. Яно пачалося на 9-м кіламетры шашы Гомель – Чарнігаў, дзе яшчэ ў 1994 годзе быў усталяваны крыж у памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Навіны па тэме
02.10.2008 Зноў пачынаюцца рэпрэсіі?
11.07.2008 Месцазнаходжаньне Ільлі Богдана невядомае
09.07.2008 З універсітэта адлічаны сябра "Маладога Фронту", пераможца рэспубліканскай алімпіады
30.06.2008 Суткі і “базавыя” Міхаіла Пашкевіча. І ня толькі яго.
17.06.2008 Сьвятара судзяць за ўсталяваньне крыжа
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











