Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Бацькі выступілі супраць рэкламнага відэароліку

29.10.2007. Тэгі: скаргі, СМІ.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».

Як стала вядома Еўрарадыё, у аддзеле кантролю за рэкламай зараз разглядаецца скарга бацькоў на рэкламу “Суперлато”. Ім не падабаецца ролік, дзе па вуліцы гуляе хлопчык і кажа: "Я любимой мамочке подарю подарочек — пусть мама ездит на авто, благодаря Суперлото”. Пасля ён падыходзіць да маці, дорыць ёй кветкі і квіток. Аднак рэакцыя бацькоў наступная: ім не падабаецца, што дзеці замест ежы могуць патраціць грошы на латарэі.

Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле кантролю за рэкламай, зараз ролік знаходзіцца на экспертызе.

Супрацоўнік Міністэрства гандлю: У нас ёсць зварот, які тычыцца гэтага роліку. Мы зараз разглядаем гэтую справу. Рашэнне мусіць быць абгрунтаванае законам ці экспертызамі. Яно будзе прынятае цягам 2 тыдняў.

Еўрарадыё высветліла, што квіткі лато прадаюцца без узроставых абмежаванняў. Нават дзеткам.

А вядучыя шоў і аўтары ідэі рэкламнага сюжэта не бачаць у ім нічога крамольнага і кажуць, што са скаргамі да іх ніхто не звяртаўся.

Алеся, вядучая: Наадварот, бацькі нам пішуць удзячныя лісты. Кажуць, што ў выходныя дзяцей нельга супакоіць, а калі пачынаецца “Суперлато”, яны бяруць квіткі і ціха сядзяць каля тэлевізара. Гульня развівае, бо дзеткі запамінаюць лічбы. Дый шоў у нас вельмі прыгожае, відовішчнае. Дзеці глядзяць, разінуўшы рот.

Еўрарадыё вырашыла звярнуцца да спецыялістаў, якія б ацанілі, наколькі правільна і маральна выкарыстоўваць дзяцей у рэкламах такога кшталту.

Спецыяліст па рэкламе Юлія Ляшкевіч лічыць, што дзяцей можна выкарыстоўваць толькі ў рэкламе дзіцячых тавараў.

Ляшкевіч: Я лічу, што наяўнасць дзяцей ў рэкламе азартных гульняў абсалютна недапушчальная. Наогул выкарыстанне дзяцей ў рэкламе мусіць быць мінімальным. Напрыклад, калі гэта датычыцца дзіцячых тавараў ці калі яны рэкламуюць тавары, карысныя для здароўя. Тады можна паказваць сям’ю, дзяцей. Дзеці ў рэкламу вераць і ўспрымаюць яе вельмі літаральна.

Псіхолаг цэнтра “Дзіцячы гарадок” Святлана Васільева распавядае, што дзеці рэкламу ўспрымаюць несвядома і вельмі на яе “западаюць”.

Васільева: У рэкламе выкарыстоўваюцца законы ўспрыняцця, але яна звяртаецца да самых нізкіх інстынктаў чалавека. І дзеці значна больш блізкія да інстынктыўнай формы паводзінаў, чым дарослыя.

Па словах псіхолага, праз гэтую рэкламу “Суперлато” імкнецца дастукацца ўсё ж да бацькоў.

Васільева: У культуры славянскіх народаў да дзяцінства стаўленне асаблівае. Дзеці — каштоўнасць. Бо калі мы бачым дзіця, гэта выклікае давер. А вось наколькі можна выкарыстоўваць ці не – гэта ўжо пытанне маралі.

Дарэчы, у псіхолага ёсць прэтэнзія і да сацыяльнай рэкламы, якая ішла па Беларускім тэлебачанні , бо там выкарыстоўваецца механізм запалохвання. Святлана Васільева прыгадвае прыклад сацыяльнай рэкламы, калі ў кватэру, дзе знаходзіцца дзіця, пачынаюць ламіцца злодзеі. Яна кажа, што дзеці вельмі адмоўна рэагавалі на гэтую рэкламу і плакалі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования