Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Вацлава Арэшку затрымалі з улёткамі пра Сацыяльны марш

30.10.2007. Тэгі: затрыманьні, Сацыяльны марш.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка. Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.

Па сваім тэлефоне Вацлаў Арэшка пакуль не адказвае. Паводле Валера Ўхналёва, у актывіста было шмат улётак з абвесткамі пра тое, што 4 лістапада ў Менску адбудзецца дазволены ўладамі Сацыяльны марш, што пачатак яго а 12 гадзіне ля Акадэміі навук.

Спадар Ухналёў перакананы, што ўлёткі міліцыя ня верне. Увогуле, адзначае ён, улады замінаюць інфармаваньню пра акцыю, скіраваную на зьмену сацыяльнай палітыкі ў краіне.

Учора кіраўнік аргкамітэту Сацыяльнага маршу атрымаў ліст ад намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч.

Нагадаем, што раней лісты з прапановай абмеркаваць варыянты правядзеньня Сацыяльнага маршу і сацыяльную палітыку дзяржавы былі накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта і асабіста Натальлі Пяткевіч.

Спадарыня Пяткевіч адказала, што, на яе погляд, такія праблемы, як сацыяльная палітыка, сацыяльныя гарантыі, немагчыма вырашаць праз вулічныя акцыі. Паводле Ўхналёва, Пяткевіч паведаміла, што Адміністрацыя прэзыдэнта шукае новыя магчымасьці для вырашэньня праблемы з ільготамі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования