У Віцебску затрыманыя ўдзельнікі акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў
30.10.2007.
Тэгі: затрыманьні, рэпрэсіі, ушанаваньне.
Сёньня, 30 кастрычніка, мясцовыя актывісты дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а таксама праваабаронцы правялі акцыю памяці на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Паляі. З самага пачатку за прысутнымі назіралі супрацоўнікі праваахоўных органаў, аднак праз нейкі час усе былі затрыманыя за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта каля 25 чалавек. Зараз іх вязуць у аддзяленьне міліцыі Віцескага раёну.
Акцыя прымеркаваная да 70-х угодкаў кульмінацыі сталінскага тэрору 1937 году, на месцы масавых растрэлаў быў усталяваны крыж, дэмакратычныя актывісты трымалі ў руках нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку.
Навіны па тэме
04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)
03.12.2008 У Полацку затрымалі трох актывістаў
02.12.2008 Актывістаў затрымалі на шляху да месца будаўніцтва АЭС
29.11.2008 На гарадзенска-беластоцкай мяжы йзноў затрымліваюць
25.11.2008 Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








