Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Ленінскі суд Менску не задаволіў скаргу праваабаронца Алега Воўчака да пракуратуры.

30.10.2007. Тэгі: суды, пракуратура, праваабаронцы, адмова.
Крыніца: Радыё «Свабода».

17-га лютага 2006-га году ў будынку Нацыянальнага прэсавага цэнтру не адбылася прэсавая канфэрэнцыя, якую заплянаваў Аляксандр Казулін.

Кандыдата на прэзыдэнта Казуліна, як і чальцоў ягонага перадвыбарчага штабу, ў тым ліку Алега Волчака, не пусьцілі ў будынак невядомыя людзі ў цывільным. Паводле Алега Волчака, яго яшчэ і зьбілі ды пырснулі яму ў твар сьлезацечным газам. Гэтыя падзеі былі засьнятыя на відэакамэру, потым іх паказала дзяржаўнае тэлебачаньне. Але сьледчыя пракуратуры зьбіцьцё Алега Волчака расьсьледаваць адмовіліся. Паводле Алега Волчака, які ў канцы 1990-ых гадоў сам працаваў сьледчым, падчас праверкі ягонай заявы не былі зробленыя дзеяньні, якіх патрабуе закон.

“Сьледчы не апытаў мяне, Казуліна і ўсіх іншых удзельнікаў падзеяў, якія б маглі пацьвердзіць, што мне нанесьлі пашкоджаньні. Як з нашага боку, гэтак і з боку міліцыі. Другое, сьледчы не стаў высьвятляць асобы людзей, якія на мяне напалі, хаця я даў сьледзтву фіта і відэаматэрыялы, на якіх ўсё ёсьць”.

Адказ пра адмову расьсьледаваць зьбіцьцё праваабаронцы сьледчы пракуратуры Ленінскага раёну Менска спадар Пацяйковіч падпісаў у чэрвені 2006-га году. З таго часу Алег Волчак накіраваў некалькі скаргаў у вышэйшыя ўстановы пракуратуры, але ўсе яны пацьвердзілі рашэньне сьледчага. І вось праваабаронца падаў пазоў у суд на пракуратуру Ленінскага раёну. Пазоў разглядае судзьдзя Ігар Германовіч. Прадстаўнік пракуратуры Святаслаў Вялікі мяркуе, што праверка вялася законна. “Не было падставаў для расьсьледаваньня, а адной заявы ад пацярпелага для гэтага недастаткова”, -- сказаў на судзе супрацоўнік пракуратуры.

Алег Волчак прасіў выклікаць ў суд ў якісьці сьведкі Аляксандра Казуліна, які цяпер адбывае пакараньне ў віцебскай калёніі. Але судзьдзя хадайніцтва не задаволіў. Такім самым быў лёс хадайніцтва пра далучэньне да матэрыялаў справы відэафільму пра падзеі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры. Тады Алег Волчак заявіў пра недавер судзьдзі Ігару Германовічу.

Сёньня было абвешчана рашэньне судзьдзі, які не задаволіў пазоў праваабаронцы да пракуратуры.

. Алег Волчак заяўляе, што будзе зьвяртацца са скаргай у Камітэт па правам чалавека ААН. 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования