Віцебскіх апазіцыянераў вязуць у суд
30.10.2007.
Тэгі: адміністратыўная справа, затрыманьні, ушанаваньне.
Сёньня падчас правядзеньня акцыі ўшанаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ва ўрочышчы Паляі каля Віцебску былі затрыманыя 27 мясцовых прадстаўнікоў грамадзкасьці. Усіх на аўтобусе даставілі ў міліцэйскі пастарунак, дзе правялі апытаньне. Двух незалежных журналістаў Вадзіма Баршчэўскага і Алену Сьцяпанаву, якія мелі пры сабе пасьведчаньні карэспандэнтаў "Віцебскага кур'ера, адпусьцілі адразу.
Пасьля дачы тлумачэньняў на 5 дэмакратычных актывістаў, якія выступалі альбо трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі, склалі адміністратыўныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве - гэта Барыс Хамайда, Зьміцер Якаўлеў, Сяргей Белязека, Сяргей Каваленка і Ян Талпыга. Зараз іх па інфармацыі праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, вязуць у суд.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
04.12.2008 Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)
03.12.2008 Актывіст нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку
03.12.2008 У Полацку затрымалі трох актывістаў
02.12.2008 Актывістаў затрымалі на шляху да месца будаўніцтва АЭС
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








