Маладафронтаўцы шукаюць заступніцтва ў паслоў
30.10.2007.
Тэгі: Малады Фронт, Еўразьвяз, рэпрэсіі.
Крыніца: «Наша Ніва».
«Маладафронтаўцы» вырашылі зьвярнуцца да дыпляматаў з прычыны таго, «што арганізацыя цягам апошняга тыдня стала аб’ектам новай хвалі палітычных рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў». Далей па тэксьце прыводзяцца прыклады ўціску сяброў арганізацыі: зьмяшчэньне ў СІЗА Магілёва Артура Фінькевіча, новая крымінальная справа супраць Зьмітра Дашкевіча, допыты Паўла Севярынца ў сувязі з забойствам таксіста, псыхіятрычная экспэртыза Андрэя Цянюты з Гомелю, гутаркі супрацоўнікаў КДБ з бацькамі Тацяны Буланавай з Магілёву.
У сувязі з гэтым «Малады фронт» заклікае дыппрадстаўніцтвы «зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць сяброў арганізацыі».
Навіны па тэме
26.11.2008 У міліцыю віклікаюць бацьку моладзевага актывіста
10.11.2008 Сёньня будуць судзіць маладафронтаўцаў
02.11.2008 Полацкіх актывістаў дапытваюць па дзейнасьці «Маладога фронту»
31.10.2008 Распачатая кампанія "Мабільная сувязь па-беларуску"
23.10.2008 Кошт шэнгенскіх візаў пакуль не зьнізяць
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








