Праблемы з донарамі ўжо ўзніклі
31.10.2007.
Тэгі: льготы, донары.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Паводле загадчыцы аддзела камплектавання донарскіх кадраў Наталлі Гваздзіцкай, скарачэнне колькасці донараў у першую чаргу звязана з адменай ільгот для донараў, якое павінна адбыцца 19 снежня.
“Людзі проста крыўдзяцца на скасаванне льгот. Усё ж такі яны здаюць кроў... I такая сітуацыя складваецца не толькі ў Маладзечне, але і ў Мінску”, – кажа яна. Гваздзіцкая адзначае, што станцыя пералівання, што ў Маладзечне, ужо страціла каля чвэрці сваіх донараў, і гэтыя страты могуць павялічвацца. А што будзе пасля 19 снежня – увогуле невядома, паведамляе "Рэгіянальная газета".
Сітуацыя з запасамі крыві пакуль не крытычная, але медыкі ўжо сёння хочуць набраць новых, маладых і здаровых донараў, каб надалей не мець праблем з недахопам крыві, сказала Наталля Гваздзіцкая.
Навіны па тэме
19.08.2008 Зноў грамадзяне супраць Менскага гарвыканкаму
09.07.2008 Магілёўскім донарам будуць выдаваць праяздныя
02.06.2008 У Брэсце адбыўся пікет супраць адмены дзіцячых ільготаў
15.05.2008 Адмена льготаў на праезд - парушэньне правоў дзяцей
08.05.2008 Мэдыкі патрабуюць вянуць донарам бясплатны праезд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








